Переводы Кристины Колобаевой
Душна за пазухай Бога – не здыхацца.
Выбар без выбару: смерць ці жыццё.
Я – тая, часам забытая, іжыца.
Сумна: глядзі на сваё набыццё.
Месца замолена, верай высокае,
а пасярод – аналой залаты.
Я небязгрэшная, я сінявокая,
хустка з сукенкай – узор прастаты.
Цені тужлівыя ў сэрцы варушацца,
з птушкамі ў неба ім не паляцець.
Тут адпускаюць усё, чым нядужыцца,
топяць у кагоры, каб гора не мець.
Выберы праўду ці выбар без выбару.
Выйдзеш з бабінцу – стань ласку прыняць.
Марфу,
Рамана,
Праскоўю,
Уладзіміра...
Я застаюся: мне іх памінаць.
***
Попел падае ўніз, стыне жар,
сірых бачыш і там ты, і тут.
Крылы б ім падняліся б да хмар,
каб пракласці да родных маршрут.
На партрэце палоскі кляймо,
і ў навінах – жыццёвы тупік.
Нехта б'е, не стрымаўшыся, шкло
– трэба выклікаць лекараў, крык!
Будзяць звонам званы ўсё гучней,
заглушаюць сірэны выццё.
З абразоў слёзы, нібы з вачэй,
– Толькі выжыві... і небыццё…
– Што, не з'едзеш, матуля? – спытаў.
– Кот, карова і хата ў саду.
Бегчы некуды. Голас дадаў:
Я да Бога паціху пайду.
Свидетельство о публикации №126061401371
