Переводы Татьяны Веретинской

РОДНАЯ ДУША
Я памятаю бэзавыя астры
і водар Ізабэлы каля хат,
дзядоўнік, як сабака той зубасты...
дзесь тут была краіна нашых страт.
Там сонейка пранікла ў аканіцу,
кісель бабулін, нібы студзень той...
спяваў пацешна певень, піў вадзіцу,
і снег хрусцеў, як яблыка, зімой...
А на тваёй магілцы, дарагая,
разросся ясень, нібы мне папрок.
Бяжыць сляза, за ёй услед другая.
Сякеру дастаю. Даруй мне, Бог!
На лаўку села. Пташка заспявала,
То ў кроне голас чую я яе.
Яна ўва мне часцінкай загучала.
Прыціхла я, нібы ў якімсьці сне.
Прыціснулася к ясеню, здалося,
к табе – такой вясёлай і жывой.
А ў альтанцы вінаградам восень
частуе нас з бабуляй дарагой.

ВЕЧНЫЯ СЛОВЫ
Паняцці ёсць на свеце, у кожным дне:
Дыхтоўных слоў трапляюць самародкі.
Прысмак у іх рахманы і салодкі.
Скажу: "матуля"  – ты ідзеш ка мне.
І рук яе, і ўвагі не забыць...
Як пачуццё кране такое слова!
Не тое, што з трыбун нясе прамова,
Калі літаўраў музыка гучыць.
І нібы цені дрэва радаводу,
Калі прамовіш: хлеб, зямля, радня
І хата – перад позіркам, што дня,
Нам на жыццё сваю давалі згоду.
Мне не пражыць і дня без гэтых слоў,
Яны пачатак ёсць зямных асноў.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →