Калi смяешся ты

Калі смяешся ты, сціхае нават вецер,
Каб не згубіць ніводнага званка.
І птушкі распраўляючы фіранкі
Табе выводзяць стройны бэк-вакал.

Зязюля выйшаўшы з гадзінніка па звычцы
Сумленна адлічыць чарговы час.
Ды, слухаючы смех твой, раптам сціхла.
Шчаслівыя не надта любяць мераць час.

Дуб пад вакном, стары, пануры і маўклівы,
Што ведаў, пэўна, сотню зім і вёснаў,
Загаманіў такім шчаслівым тонам,
Вярнуўся да ўзросту маладосці.

А ліхтары, калі надыдзе вечар,
Запальваюцца ўздоўж тваіх дарог
Не каб свяціць, ім проста вельмі хочацца
Каб плюшчыліся вочы ў трывог.

І змрок, што ходзіць шапатліва між дамамі,
Становіцца мякчэйшы, быццам маладзён.
Калі смяешся ты, сусвет раптоўна ўспомніць,
Якім быў у самым лепшым з сваіх дзён.

І я тады маўчу, бо разумею
Цуды жывуць не ў казках, не ў лясах.
І проста ўсміхаюся насустрач
Памножыў цяпло ўсмешак паміж нас.


Рецензии
Прыгожы верш на прыгожай мове, з трапнымi паэтычнымi вобразамi.

Виктор Немцев   26.06.2026 08:11     Заявить о нарушении
Пад дыктоўку прыгожага пачуцця) За жанчын і толькі для яе! Дзякуй , шаноўны Віктар!

Алекс Чернобай   26.06.2026 08:48   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.