Трэба дома бываць часцей...

***
                      Памяці Народнага паэта
                      Рыгора Барадуліна

                      Трэба дома бываць часцей...
                                              Р. Барадулін

Трэба дома бываць часцей,
Каб даваць там усім чарцей,
Каб душою не ачарсцвелі,
Каб у хаце парадак мелі.

Не забылі каб мыць падлогу,
Не засраліся каб, ей богу.
Каб са студні ваду насілі
Ды каб нанач ёй ногі мылі.

Не забылі каб там цябе
І далі каб які рубель,
Калі зноў ты паедзеш з дому,
Але каб не далі другому.

Не забылі каб, быў не злым
І сваім даражыў усім,
А за свежы наш хлеб пахучы
Сцебануць мог каго балюча.

Не забылі каб, клаўся ў цень,
Калі жаць трэба цэлы дзень,
Ці ўцякаў да таго ж суседа,
Дзе збіралася ўжо бяседа.

Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб даваць там усім чарцей 
І табе каб далі там штосьці.

13. 06. 2026 г.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →