У тваiх таксама многа быту...

***
                            Крытыку

У тваіх таксама многа быту,
Але ж, праўда, разнастайны ён:
То бярозу бачыш, то ракіту,
То сасну і елку, а то клён.

Ўсё радкі шукаеш пад бярозай,
Пад ракітай, елкай і сасной.
Многа быту, кажаш? Ты сур'ёзна?
А ці назіраў ты за сабой?

Залатыя любіш ты бярозы,
Залатыя елкі і сады.
Мала быту, але многа прозы.
Слаба пішаш, мой ты залаты.

13. 06. 2026 г.


Рецензии