***
Квiтнееш вольна, вабiш нас здаля
Сваёй крынiчнай, ветлаю душою
Красавiком спавiтая зямля!
Пад небам самым светлым, самым чыстым
Цябе вiтаюць песняй журавы
I сонца асвячае прамянiста
Шатры лясоў, палi i паплавы.
Зямля! Бясконца-любая! Святая!
Благаславёны, шчодры дар бацькоў!
Хай з Божай ласкi мiр заўжды трывае!
Мацнеюць вера, сiла i любоў!
Свидетельство о публикации №126061303373
