ЛЮБiЦЬ СЯБЕ
Дык як жа зможаш зразумець пачуцце
Любові і кахання, што заве
Да зор, даруе крылы, сэрца мучыць?..
Ды нават для сяброўства — гэта крах...
Няма любові — згублена павага,
А без павагі да сябе — ты раб...
Дзе рабства звязвае, палоняць страхам.
Сяброўства шчырае з каханнем там,
Дзе кожны любіць, як сябе, другога,
Стараюцца расці, не даць вятрам
З завеямі зацерушыць дарогу.
Любіць сябе — мець компас у руках
Для выбару дарогі і напрамку.
Яна наш ключ, сакральны нам пасаг,
Прамень Гасподні ў пошуках світанку.
У сэрцы крэпне да сябе любоў,
Калі душой шануюцца карэнні —
Бар`ер, што не дазволіць стаць рабом,
Мацуе на шляху духоўным звенні.
Свидетельство о публикации №126061303025