Лебядой, асотам i бярозкай...
... Только и осталась песня под тальянку.
Сергей Есенин
Лебядой, асотам і бярозкай
Зарасла цыбуля на градзе.
Да грады іду сцяжынай коўзкай
І мачу галёшы у вадзе.
Драстуй, лета, цёплае, як восень
Позняя, нібыта лістапад!
Днём сямнаццаць, ну, а ноччу восем.
Я такому чэрвеню не рад.
Хіба што рвануць на Маладзечна,
Фестываль паслухаць-паглядзець,
Бо дажджы ў нас лупяць бесканечна,
Ў хаце надакучыла сядзець.
А затым хутчэй ў Александрыю,
З Берагіняй шклоўскай паспяваць.
Да пары мо й бульбы ўжо нарыю,
Ну, а на цыбулю – напляваць.
Лебядой, а больш амерыканкай
Зараслі гурочкі на градзе...
"Сып, тальянка, звонка, сып, тальянка..."
Будзем жыць і мы у лебядзе!
13. 06. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126061301833