Холадна, змрочна, амаль што дажджлiва...
Холадна, змрочна, амаль што дажджліва.
Сліва схілілася, вецер прыгнуў.
Гнутае голле вісіць сіратліва,
Нібы на плоце алкаш, што глынуў.
Гнуў яе вецер учора так жорстка!
Порсткая сліва старалася жыць.
Піць не хацела ўжо, лівень жа хлёстка
Бесперастанку імкнуўся лупіць.
Сніць тая сліва той год нешчаслівы,
Як пасадзілі яе пад акном
Людзі, што любяць салодкія слівы
І акружаюць свой дом сліўняком.
12. 06. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126061205162