Люблю скавыш, што выдзiмае шпарка...
А будзе час, калі і без нагоды...
Міхась Стральцоў
Люблю скавыш, што выдзімае шпарка
Увесь той дым, што дыхаць не дае,
Увесь смурод цыгарнага агарка,
Увесь той бруд, што б'е па галаве.
Скавыш жыцця, скразная рана часу
Хай выдзімае затхласці смурод,
Хай кіслароду надае парнасу,
Ў цяні якога селіцца народ.
А будзе час, калі і без нагоды
Скавыш раз-пораз будзе завываць,
Скавыш жыцця, дыхання і свабоды,
Каб здольнасці народа аднаўляць.
12. 06. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126061202697