Камень Фiларэтау

Паспяваюць у лесе суніцы,
А зязюля гады нашы лічыць,
І наяве (а можа прысніцца) ,
Філарэтаў нас камень пакліча.

…Да мястэчка  Карчова прыходзіш –
Незвычайны там помнік прыроды,
З дзевятнаццатага ён стагоддзя -
Гістарычная памяць народа.

Тут збірацца была ў іх ахвота -
Гэта месца было  філарэтаў,
След Міцкевіча ёсць і Чачота,
Сустракаліся ўсе ў месцы гэтым.

І  Дамейка тут быў разам з Занам,
Франц Малеўскi, фiлосаф Яжоўскі...
Нехта лаўку ўкапаў тут старанна,
Што сустрэе ўсiх духам сяброўскiм.

Дух свабоды, паэзіі, думкі,
Філарэтаў-студэнтаў вітае,
Ён трывожыць душы маёй стрункі,
I гісторыю продкаў сплятае.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →