Чацвёрты, рэакты ны

Стаіць адзін асірацелы
Чацвёрты рэактыўны блок,
Нібыта магма, зацвярдзелы,
«Нагой слана» зрабіўшы крок.
Навокал трыццаць кіламетраў
Павыселены гарады
І вёскі - стронцый у паветры,
Ды вораг-цэзій на гады ...
На дрэвах зацвітаюць кветкі,
Ўжо сорак год ідзе яна -
Вясна «чарнобыльскіх ранеткаў»,
Пакут і горычы вясна.
Не едзь сюды, вандроўнік смелы,
Бо тут не парк - з атрутай лес.
Тут вецер рвецца звар'яцела -
Яго да згубы звёў прагрэс.
Стаіць адзін асірацелы
Чацвёрты рэактыўны блок.
Калісьці страшныя замеры
На нуль свой зробяць хуткі скок.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →