Цi цвiлi у вас сёлета сады...
Памяці майго таты Елісея
"Ці цвілі ў вас сёлета сады?" –
Тата ў сне сягоння запытаўся,
Тата мой вясёлы, малады,
Нібы толькі ў маму закахаўся.
"Я ў яго таксама не была.
Папытай, як ён жыве там, Лёша..."
Побач з бацькам мама праплыла,
Як заўсёды – сціпла і прыгожа.
"Ды цвілі, а завязі няма.
Можа, што пашкодзіла зімою,
Хоць была і добрая зіма...
А жыву я пад маёй гарою.
Пад гарой зялёнаю жыву.
Сею бульбу, моркву з буракамі.
Боўтаюся крыху шчэ, плыву,
За жыццё трымаюся рукамі..."
Тата мой прыгожы, малады
Сёння ў сне прыходзіў у адведкі:
"Ці цвілі ў вас сёлета сады?
Ці не падмарозіла там кветкі?"
10. 06. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126061007814