Матулiн рушнiк

Матуля ноччу рушнік вышывала,
Пры лямпе ніткай яго малявала.
На белым лёне чырвоны ўзор,
Нібы на небе малітва ў зор.

Рукі працуюць, а сэрца спявае,
Родную хату любоў сагравае.
Кожны сцяжок- гэта доля матулі,
На шчасце дачушчы, на шчасце сынулі  .

Мамін рушнік- на святых абразах,
Вечны абярэг першых крокаў у шлях.
Памяць жывая ў кожнай іголцы,
Яркі ад нітак, як быццам ад сонца.

Гады праходзяць, сціраюцца даты,
Але ён свеціць з кута роднай хаты.
Вісіць на покуці нібыта святы,
Ад  продкаў маіх скарб даўніны.

Ён бачыў слёзы і радасць сустрэч,
Здымае стому з маіх стомленных плеч.
Спадчына наша, кропля крыві,
Сімвал мацярынскай нязгаснай любві.

Круціцца свет, ўсё ў жыцці мінае,
Толькі рушнік гэты нас абярагае.
Вышыты доляй, ніткай любові…
Мамін рушнік у кожным маім слове.

Навек,..Навек…

10.06.2026г.


Рецензии