Над гарою вiсне хмара...
Над гарою вісне хмара.
Муха бегае па шкле.
Не адна яна, іх пара,
Бо другая на стале.
Так люблю сваю Айчыну,
Нібы муха смачны мёд,
Квецень белую каліны,
Бусла белага палёт.
Муха бегае, зараза,
Гнаявая, мо, з хлява.
Ад Айчыны я ў экстазе,
Кругам ходзіць галава!
09. 06. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126060903583