Маёй вёсачцы
Чакаюць хаты нас.
І кветкі тут, як і раней,
Цвітуць у летні час.
Мы разляцеліся даўно,
Згубіліся ў жыцці.
А свет дзяцінства ўсё адно
Нам – кожнаму – свяціў.
Мы неслі гэты цёплы свет
У сэрцах праз гады,
А ён нас саграваў як след
І зноў вяртаў сюды.
Пакуль іду я па жыцці,
Ты будзь заўжды са мной,
Жывым ліхтарыкам свяці,
Свет вёсачкі маёй.
Вёска называецца Панара. Гэта на Гродзеншчыне, Смаргонскі раён. Цяпер там жыве адзін чалавек. А некалі была такая вялікая... Лічылася, што ў Панары прыгожыя дзяўчаты) Школу закрылі гадоў 30 таму. А ў мінулую суботу сабраліся ў сваёй вёсачцы былыя выпускнікі і іх тры настаўніцы. Абдымаліся і радаваліся шчыра - і гэта быў неверагодны, цудоўны дзень! Потым зноў разляцеліся хто куды - падзяліўшы на ўсіх, каб і далей берагчы ў сэрцах, цяпло і свет далёкага дзяцінства.
Свидетельство о публикации №126060902859