Не лiчы сябе вялiкiм...

***
                Узведзенаму ў квадрат

Не лічы сябе вялікім.
Ты не быў ім і не стаў.
Бо хутчэй за ўсё бязлікі,
Што і як бы ні пісаў.

Многа вас, і ты з іх ліку,
Безнайменны творчы лік.
Не лічы сябе вялікім,
Бо вялікае – не крык.

Не крычы, не трэба крыку,
Праўду ім не заглушыць.
Не лічы сябе вялікім,
Грошы ўмеючы лічыць.

На вяршынях сосен блікі.
Іх табе не перадаць.
Не лічы сябе вялікім,
Навучыўшыся пісаць.

09. 06. 2026 г.


Рецензии