Калi злуешся ты

Калі злуешся, у вачах такі агонь,
Што ўся міфічная жаночая радня
Збіраецца ўначы перад тваім акном,
Каб дзіву даць: што ў гневе за яна?

Русалкі косы чэшуць над вадой,
Ды грэбні губяць між густых чаротаў:
-Каб мець такую сілу за красой,
Мы б заманілі ў рэчку нават чорта.

Кікімара пакінуў калаўрот,
Забылася на ніткі і кудзелю:
— Мне б хоць палову гэтакіх турбот,
Што ў позірку яе пагрознага намеру.

Начніцы, што ў людзей крадуць іх сон,
Самі да ранку вочы не змыкаюць.
Забыліся пра хітрыкі свае
І ад нядосыпу зусім не пазяхаюць.

Палудніца сышла з гарачых ніў,
Дзе сонца плавіць камень па апоўдні.
Самлела моўчкі, не знайшоўшы слоў,
І адышла ў жыта быццам у мроі.

А ведзьма, што збірала сто гадоў
Замовы, зёлкі, чары і сакрэты,
Уздыхнула: - Не, я тута без дароў
Здала мятлу ў "архіўныя прадметы".

А ты стаіш,  нібыта Крулеўна Гроз,
Прыгожая настолькі, што бяда.
Уся нячыстая жаночая сур'ёзнасць
Перад табою проста лебяда!


Рецензии
Ой, хорошо!

Владимир Ушарович   15.10.2026 04:58   •   Заявить о нарушении
Ой, спасибо!

Алекс Чернобай   15.10.2026 15:44   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.