Сабяру букет

Я сабяру букет з калоссяў,
Што ўзгадавалі Колас і Купала.
Прасею, ды з малітвай, просьбай
Да зерня кожнага, каб прарастала.

Злятуцца галубы сусвету,
Напіткам мудрым напаю іх шчыра.
На словах векавых паэтаў
Настояны, бурліць з духоўнай сілай.

Хай разнясуць любоў да міру,
Што песняй льецца ў творах нашых продкаў,
Ды падтрымае птушка-ліра,
Каб свет святлеў ад зорных адгалоскаў.

На полі творчым, што ўзрыхлілі
Народныя паэты — моц і гонар.
Духоўнасць хай пашырыць  мілі,
Каб над зямлёю не кружыўся воран.


Рецензии