Наш выбар i доля
На сцежцы лёсу сее зоры альбо плямы.
Туманам светлым, шызым засцілае,
То флёр загадкавы заве за прамянямі.
Бывае гаснуць з цягам часу зоркі,
Другія свецяць, разгараюцца на долі.
Гавораць, лёс, ды толькі створкі
Мы расчыняем да святла ці ў край юдолі.
Сляды няўдач, што расцякліся плямай,
Варушаць думкі, выклікаюць боль ці сорам.
Каб змыць, патрэбна кожнай свая гама,
Знайду ў крынічных водах, не стрымае стома.
Адмыць бывае да канца нам цяжка:
Паблякнуць ды праявяцца ў часы зацьмення.
Вучыцца з імі мірна жыць, так важна!
Умець заўважыць слізкім часам іх адценне.
Галоўнае, не абазваць няўдалай
Сябе ды суджаную долю — дар Гасподні.
Па смаляных і спарахнелых шпалах
Шляхі вядуць заўжды да зорак пуцяводных.
Свидетельство о публикации №126060603657