Кветачкi -валошкi

Вецер лашчыць клумбу і шапочуць кветкі,
Ружы і півоні дораць саладкавы водар.
Каларыт чаруе пахам лёгкім, рэдкім,
Растварыцца ў ім, забыцца —марам  асалода.

Толькі  луг за рэчкай кліча сэрца й думкі,
Дзе кілім блакітна-сіні сплецены з валошак.
Поіць чарамі з дзяцінства, кру;жаць гукі,
Спевы пчол з часоў далёкіх, іх забыць не можаш.

Вечарам на ганку, у сяброўскім крузе,
Месяц з песнямі чакалі і вянкі спляталі.
Сінява валошак абярэгам будзе,
Зналі, як блакіт вачэй нябесных,  рэчак хвалі.

У суквецці-кошыку пухнатым, сінім
Кветкі, быццам парасоны — нам дарунак неба,
Глыбіні і чысціні душэўнай сімвал,
Шчырасці душы, адданасці, сяброўства скрэпа.

Як узыдзе месяц, у вянках з блакіту
Сэрцы заміралі ад прызнанняў у каханні.
Кветачкі-валошкі, зналі менавіта,
Абярэг наш, не дазволяць слову быць падманным.


Рецензии