Нашы скарбы
Рукамі сваімі знішчаць карані!
Адзіны Магутны Бог, нас барані
Спяваць не фальклор, каб гнілая фактура
Яскравы запэцкала наш аксаміт,
Народную спадчыну нашу святую,
Каб толькі кармушку напоўніць пустую,
Абрыдлай слізотай, што ёсць у саміх.
Традыцыі мы ад бабуль пераймалі,
Рабілі што можна, каб іх зберагчы,
А зараз што робяць і думкі аб чым? -
Сталічны кісель на замежным крухмале,
Які не насыціць душы слухача.
Навошта ўсё гэта і мэта якая?
Культуры ручай, з недраў што выцякае,
Аднойчы так знікне, не знойдзем ключа.
Таптаць брудным лапцем нікому не варта
Ручной апрацоўкі жывы адамант,
А хтосьці, як з джунгляў бязглузды прымат,
Спрабуе зрабіць нешта кепскае ўпарта,
Як быццам і скарб не патрэбен зусім -
Навошта каб вочы сляпіла багацце?
Кантраст непрыемны - таму мусяць страціць
Адну з тых каштоўнасцяў Белай Русі.
Таму захаваем надзейна ў скарбонку
Рэліквіі тых, хто душою жыве.
Адны зберагуць тое ўсё ў галаве,
Сябры іх - у сэрцы, а хтосьці і звонку,
Як файлы, адважыцца іх зберагчы
На дысках камп'ютарных ці на паперы.
Кіруючым кадрам няма пакуль веры,
А творчасць жыве і народ не маўчыць.
Свидетельство о публикации №126060405297