Роздум
Хтось разважае, плача ці маўчыць,
А хтосьці піша тым нясцерпным болем,
Калі душа рве цела і крычыць.
Замкне на ключ ад свету мэты, думкі,
Не вінаваціць іншага ў бядзе,
А смела крочыць праз свае стасункі,
Дзе кожны крок жыццё яго крадзе.
Глядзіць увысь, туды, дзе сонца грэе,
Ідзе ў прастор, дзе вабіць небасхіл.
Жыве як ўсе, збірае ён і сее
І марыць даляцець калісь да зор.
Ён ведае, што шлях не мае выйсця,
Але спадзеў нясе свой па жыцці,
Туды дзе знойдзе кожны свой калісьці
Спакой у тым няўтульным небыцці.
Свидетельство о публикации №126060303125