Лета гэтага года прыйшло у панядзелак...

***
Лета гэтага года прыйшло ў панядзелак
Пасля Тройцы адразу, прынесла цяпло.
Яркі сонечны шар узыходзіў з-за елак
І кідаў свае жоўтыя промні на шкло.

А Іван, мой сусед, прагуляўся па ўзлессі,
Паказаў мне масляк малады, што знайшоў,
І сказаў, што збылі ўжо кароўку нарэшце,
І дадаў, што не будуць трымаць больш кароў.

І пайшоў, і кіёк свой панёс сукаваты...
Беларускае лета прыйшло як заўжды:
У Мацільды старой у хляве кацяняты,
А на градах усходы сівой лебяды.

01. 06. 2026 г.


Рецензии