Першы дзень

па-беларуску

Пачалося, вось, і лета.
Столькі плянаў  на яго
(не падумайце, што ў мэтах)
Летась,
восенню было.
Растранжырыў што давала
мне падставы плянаваць.
І цяпер я іх не маю.

Позна штосць ажыццяўляць.

Не грунтоўным нешта будзе.
Больш паверхневым.
Каб мець.
Можа плян вясновы
людзі
дапамогуць мне займець.

Каб даваць што.
І  надоўга.
Можа, нават, на гады.

Першы летні дзень быў сёння!
Надта добры дзень, сябры.

Дайце ж мне,
пэнсіянэру
нагадаць вам гэты час
як пачнеце нішчыць веру
у патрэбнасьці жыцця.

01.06.2026г


Вальс Дождя (Фредерик Шопен)
https://www.youtube.com/watch?v=1-Z0EAobu_I
.


Рецензии
Ласкает мой слух белорусская речь...

Алексей Прядухин   03.06.2026 02:49     Заявить о нарушении
Спасибо, Алексей.

Владимир Кабердин   03.06.2026 11:37   Заявить о нарушении