Родны край
Мала мне маркоцця ўжо і так.
У гэткі час ад цыбарэт карыснасць
Большая за шкоду ўсяляк.
І губляецца гарэзлівы ад піва,
Нават і ня дрэннага, настрой.
Разважанні пра жыццё імкліва
Кажуць: «Планы доўгія ня строй».
А з другога боку, каб ўцяміць
Тое, як ня дрэнна ты жывеш,
Прачытай ці раскажы на памяць
Вывучаны Коласаўскі верш:
«Край наш бедны, край наш родны!
Лес, балота ды пясок…
Чуць дзе крыху луг прыгодны…
Хвойнік, мох ды верасок…»
Свидетельство о публикации №126060106612