Гутарка з душою
Разважаеш, чым жыве народ,
Адмаўляеш дух рабіць паўстанні,
Сееш каля хаты агарод -
Ямку быццам рыеш для свабоды -
Не, не пахаваць яе ў зямлі!
Крыж цяжкі твой мне, душа, без шкоды,
Адпачыць, нажаль, няма калі.
Ты працуеш з вечара да рання,
Ранак твой у клопатах заўжды.
А дзеля чаго ўсе намаганні?
Сілы дзе знаходзіш, сапраўды?
Як табе глынуць паветра волі? -
Не адкажаш ты, сяброўка, мне -
Крыж чаму не скідваеш ніколі,
А нясеш, як скарб свой, на спіне?
Тэрмінова трэба адпачыць бы,
Разагнуць хвілін на сем спіну,
Алілуя б пець і з новай лічбы
Сімвал веры і яшчэ адну,
Як заўсёды, песню Божай Маці -
Несці крыж з малітвамі лягчэй!
Колькі ж іх нам трэба праспяваці? -
Адкажы, душа мая, хутчэй.
Ты маўчыш. Няма, нажаль, адказаў.
Рыеш зноўку могілку нібы,
А Магутны Бог пакуль ні разу,
Сапраўды, не чуў тваёй мальбы.
Я табе кажу: "Павольней крыху!
Неба ўжо чакае - бег спыні,
Каб прыняць Крыві Хрыста ад ліха,
А затым далей свой крыж цягні.
Свидетельство о публикации №126060101461