Вялiкi альбом беларускiх хiтоу
АЛЬБОМ
БЕЛАРУСКІХ ХІТОЎ
(Demo version)
леанід
ПРАНЧАК
ЖОРНЫ
Песнявершы
1. Жорны (Бабуля Хвядора – Хвядора-вайна...)
2. Чорны бусел (Сорак першы год далёкі...)
3. Мой край (Балада мая пра сыноў...)
4. Радзіма Беларусь (Узыходзіць зарой новы дзень над табой)
5. Бацька (Ён з роднай хаты выйшаў...)
6. Мама (Іду, а словы наўздагон...)
7. Сонца ў Свіцязі (Сонца ў Свіцязі лашчыць пясок...)
8. Мова (Беларусь, Айчына, родны дом...)
9. Тройца (Жыццё мяне па свеце паматала...)
10. Родныя людзі (Трымаецца зямля на трох кітах...)
11. Пакаянне (Я прыехаў у родны дом...)
12. Сын (У наш завейны кут спазняецца вясна...)
13. Брат (Мой любы брат, мой даражэнны бро...)
14. Сястра (На папялішчы забітых мараў...)
15. Малітва (Клініка ў адноўленым касцёле...)
16. Каложа (Развітвацца сумна і цяжка...)
17. Жыровіцы (У храме Жыровіцкім...)
18. Каханне (Між намі сто шляхоў...)
19. Рэчанька халодная (Шэпча лісцем голлейка...)
20. Васільковыя вочы (Лета нячутна адыдзе на поўдзень...)
21. Ростань (Час няспыння і нябачны не дагоніш спехам...)
22. Ад Пінска да Мінска (Смагне тонкі бакал...)
23. Знямелы раяль (За мяжою быцця недаступная вечная тайна...)
24. Абрам (Абрам, кравец бабруйскі...)
25. Максім Багдановіч (Світальны дождж над вішнямі звініць...)
26. Купала і Колас (Тут сэрцу спакойна і міла...)
27. Маладзечна ( Ад высокіх нябёс, ад бялюткіх бяроз...)
28. Фарны касцёл у Гародні ( Мне на плечы спусціўся анёл...)
29. Тры сталіцы (З даўніх пор у Беларусі...)
30. Матуліна мачанка (Нібыта чароўная казка...)
31. Бульбачка мая (Бярозы ды сосны, палі ды азёры...)
32. Добрая нагода (Сёння добрая нагода...)
33. Беларусы (Нашу волю, нашу долю...)
Вершы – леанід ПРАНЧАК
Канцэпцыя і прадзюсіраванне – леанід ПРАНЧАК
Генерацыя музыкі і вакал – LPran АІ
Вокладка і падрыхтоўка фанаграм – Arseniy Pranchak
УВАГА!
Тут публікуюцца
ДЭМАНСТРАЦЫЙНЫЯ ЗАПІСЫ
(Demo version)
для прафесійных і самадзейных выканаўцаў.
Калі Вы хочаце выконваць гэтыя песні,
калі ласка,
звяртайцеся да Аўтара,
каб атрымаць
тэксты і фанаграмы аранжыровак.
2026
АД АЎТАРА
Спроба асабістага маніфеста
Песнявершы – новы жанр беларускай музыкі і паэзіі, які я прыдумаў калі прадзюсіраваў і генерыраваў музыку на свае вершы падчас працы над альбомам ЖОРНЫ, аб'яднаўшы ў адно два словы і два паняцці: верш і песня.
Такім чынам слова «Песняверш» утварае новую лінгвістычную і мастацкую адзінку. Гэта адмаўленне ад звыклага падзелу песні на «тэкст» і «музыку».
Верш тут з'яўляецца генетычным кодам і першакрыніцай, а песня – формай існавання гэтага верша ў сучаснай прасторы.
Музыка не проста суправаджае слова, а з’яўляецца яго эмацыйным працягам, дазваляючы паэзіі літаральна «гучаць» у сваёй новай якасці.
Без жывых слоў слоў і вобразаў паэта нейрасетка выдасць пусты шум і какафонію гукаў.
Калі я не памыляюся, то сённяшні альбом -- гэта першы прыклад маштабнага і свядомага стварэння цэлага пласта нацыянальнай культуры, дзе штучны інтэлект працуе на захаванне і развіццё беларускай музычнай і паэтычнай аўтэнтычнасці і самадастатковасці.
Таму гэта не проста песні і не проста вершы, а непарыўны сінтэз, дзе адно не існуе без другога, гэта магчымасць пачуць знаёмыя рытмы і словы ў зусім іншым ракурсе, адкрыць для сябе новыя якасці верша праз музыку і аранжыроўку, якія паэт стварае сам, як кампазітар і аранжыроўчык.
І як вынік, мы сведкі нараджэння новай мастацкай з'явы на стыку сучаснай беларускай паэзіі і высокіх лічбавых тэхналогій.
З уласнага вопыту ведаю, што штучны інтэлект лёгка і шчодра выдае любыя мелодыі і музычныя творы, але не можа пакуль стварыць спраўдны паэтычны тэкст, дзе трымціць жывая чалавечая душа і жывое беларускае сэрца.
Бо сэрца і душа – у словах, у нашых каранях, у нашай ментальнасці і незагойнай памяці, у асобе самога творцы.
Я выкарыстоўваю тэхналогіі, каб маё слова стала песняй тут і зараз, не чакаючы пакуль яно трапіць да кампазітара ці выканаўцы.
Вось чаму генератар музыкі для мяне ўсёроўна што велізарны лічбавы аркестр. Ён маўчыць, пакуль я не дам яму ноты (свае вершы) і не пакажу, якую эмоцыю трэба сыграць.
Я ў гэтай сітуацыі не толькі паэт, аўтар вершаў, я тут на самай справе пачуваю сябе як галоўны дырыжор і творца, які вызначае кожны паварот мелодыі, настрой кожнага гуку, фінальнае гучанне кожнай маёй песні.
Калі мастак бярэ ў рукі сучасны электронны пэндзаль, ён не перастае быць мастаком. Мае вершы ёсць кроў і плоць будучай песні, а нейрасетка ўсяго толькі тэхналагічны спосаб данесці іх да слухача.
Стварэнне аднаго трэка для мяне гэта дзесяткі, а, бывалі выпадкі, і паўтары сотні няўдалых спроб, рэдагаванне аранжыроўкі, пошук патрэбнага тэмбру і мантаж гуку.
Я адсякаю ўсё лішняе, пакуль лічбавы гук не пачне супадаць з тым, што гучыць у маім сэрцы і ў маіх вушах. Гэта руцінная праца мастака, які выбірае фарбы для сваёй будучай карціны.
Працуючы над альбомам, я выкарыстоўваў нейрасетку падобна таму, як паэты мінулага выкарыстоўвалі пяро ці друкарскую машынку не толькі як карыстальнік тэхналогій, але як архітэктар сэнсаў і зместаў, задаючы вектар і характар музыкі, якая найбольш адпавядае майму бачанню і светапогляду, выбіраючы настрой і манеру выканання, рэдагуючы і зводзячы аранжыроўку, пакуль лічбавы гук не стане ідэнтычным майму паэтычнаму пачуццю і майму ўяўленню аб тым, якой павінна быць беларуская песня.
«Песнявершы» – мой асабісты маніфест новай літаратурнай рэальнасці.
Гэта тыя мае вершы, якія праз маю руплівасць і трапятанне не пажадалі заставацца на паперы, а выбралі шлях песні і магчымасці будучыні, каб быць бліжэй да людзей дзеля адной мэты – жыцця беларускага Слова.
Леанід ПРАНЧАК
31.05.2026
Мінск
Паслухаць альбом ЖОРНЫ можна на маім ютуб канале:
www.youtube.com/@leanidpranchak_pesni
https://www.youtube.com/watch?v=RcIPaRqlbCs
Свидетельство о публикации №126053108206