Литвинский крест

Пра што маўчыш, ліцвінскі крыж,
Ці ўспомніў час той старадаўні,
Калі сыны тваёй зямлі,
За гонар біліся адчайна?

А можа памятаеш ты,
Як Міндоўг-князь пазбег спакусы?
Мячы дасталі і шчыты,
Ліцвіны - продкі беларусаў.

Сярод стагоддзяў пачарнеў,
А пад табой алтар паганскі,
Перкунас насылаў свой гнеў,
Жваруна ап;яняла ласкай.

Ішлі на захад і ўсход,
На замкі сквапных мечаносцаў,
Магутны, вольны мой народ,
А  родны край  - лясісты востраў.

Пакуль ёсць мова - ты жывы,
Ліцвінскі крыж, сакральны сімвал,
У каранях рачной травы,
Чароўная схавана сіла.


Рецензии
Вполне понятный язык,который переплетается с русским и украинским. Не зря,мы - единый народ!

Аделина 34   01.06.2026 09:01     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.