Мая тайна, мой боль, мая панi

Часам так, часам не,
Часам праўда, часам быццам у сне,
Што з балот паднімаецца ноччу.
У вачах тваіх водсвет зарніц,
Ледзь улоўны пралёт чараўніц,
І таго, што ніколі не стане
Абсалютна для ўсіх відавочным.

Усё змяшалася: шолах алешыны,
Стогн стары занядбаны вежавы,
Ціхі смех і маўчанне над гаем.
Дзве душы, два агні ў імгле,
Што сустрэліся недзе ў здале,
Разлучыцца ўжо не жадаюць.

Часам не, часам так.
Дзікі Гон, патаемны знак,
Конскі тупат у змроку асеннім.
І здаецца: жыццё -толькі дым,
Што плыве над абшарам старым,
Над каханнем, усё больш летуценным.

І мне люба з табою ісці
Праз туманы забытай пуці,
Дзе жалоба з надзеяй адзіны.
Ты ва мне як агонь у крыві,
Я ў табе як адбітак любві,
І раздзеленае - нераздзельна мы.

Часам чуецца мне ўначы,
Што ў бары, дзе не згаслі ключы
Ад забытых стагоддзяў і брамаў,
Не кароль са сваёй паляўнічай раццю
Ты праносішся срэбнаю цемрай над гацьцю,
Мая тайна, мой боль,  мая пані.

Алюзія на
Parfois oui, parfois non,
Parfois pens;e, parfois d;lire
"Prestissimo" Paul Val;ry,
 і "Дзікае паляванне Караля Стаха" Уладзіміра Караткевіча


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →