Не дам абкрасцi
Забараніць пакрыўдзіцца ці раззлавацца.
Пачуцці — фарбы і адценнні рознай масці
На палатне жыцця, духоўная крыніца.
Адны — заўжды жаданыя для сэрца госці,
Другім дазволю заглянуць — ды на хвілінку.
Няма карысці для сябе ад крыўды, злосці,
Калоцяць лёс, як вецер кволую асінку.
Дам завітаць, не зачыню за імі дзверы,
Каб адшукаць памылкі ў справах, сваіх думках,
Ці правату пацвердзіць і ў сябе паверыць...
Ды развітаюся, не дам прыжыцца мукам.
Іх не ўпусціць — пашыць сукенку з раўнадушша
На сэрца, цыраваць лёс ніткай суравою.
Палітру фарбаў долі абядніць, разрушыць,
Змяніць вясну дажджлівай восенню, зімою.
Свидетельство о публикации №126052804527