Хмары плывуць над зямлёю...

***
Хмары плывуць над зямлёю
З паўночна-заходніх краёў.
Сосны шумяць пад гарою
Песняй адвечнай без слоў.

Трэплюць лістотай асіны
Ярка-зялёнай сваёй,
Слухаюць песню Айчыны
І размаўляюць са мной.

Велічнай песняй імкнуцца
Сосны аб нечым сказаць,
Ціха хістаюцца, гнуцца.
Хмары над імі ляцяць...

28. 05. 2026 г.


Рецензии