Бясконцасць сонца трыванне часу
Бясконцасць слёз – нябёсы й дождж.
Я веру, што ў Табе, мой Бог, не згасну.
У свавольным сэрцы – думак нож.
Бясконцасць смутку і трывогі.
Чуванне неба ў цішыні.
Я пацалую твае ногі.
О, Езус, боль душы прымі.
Бясконцасць Хлеба і надзеі.
Бясконцасць зораў у слаце.
Я стану болем, стану ценем.
Не згасне ноч. Я п’ю Латтэ.
*
Дагарае чысціня сумлення.
Дагарае вечнасці сакрэт.
Гэта сонца дзен праменні.
Бог у думах слоў сагрэт.
Дагарае аксамітам ранне.
Дагарае неба вышыня.
Што ёсць слоў тугіх выгнанне?
Што ёсць сон? У ім ёсць я.
Белыя наміткі ветру.
Белая любові труна.
Я ўзлятаю. Дні сусвету
Плачуць ціха. Я адна.
Дагарае слоў нязбытнасць.
Дагарае сноў уплыў.
Што ёсць боль і дзе ёсць скрытнасць?
Свет душы цябе накрыў.
Свидетельство о публикации №126052707422