Майскi дожджык прашумеу над полем...

***
Майскі дожджык прашумеў над полем,
Прагудзеў над садам маладым,
Праімжэў над выбранаю долей
І прайшоў, як яблыневы дым.

Майскі дожджык – вершаў спадарожнік –
Прыдарожны напаіў палын.
Не бязлюднік я і не бязбожнік,
Толькі ў творчым пошуку – адзін.

27. 05. 2026 г.


Рецензии