Украла раунадушша

Змарыліся шукаць, губляць — украла раўнадушша
Душу і сэрца, абыякавасць скавала розум.
Яно, як плашч-накідка ад буранаў і ад сцюжы,
Як бы крычым, што ўсё ў жыцці пазналі, вось наш козыр.

Ды толькі ў шкарлупе той шэра і зусім няўтульна,
Губляецца палітра, што даруе смак жыццёвы.
Нябёсы размалёўваем, прасторы фарбай сумнай,
Падобны дзень на дзень, нясе не радасць, а аковы.

Так важна моц знайсці прачнуцца, каб расправіць плечы,
Не даць, каб далягляд наблізіўся да сутарэння.
Па сцежках, дзе пятляў сляпым, зноў думкаю прабегчы,
Прагнаць нянавісць, стаць душой любові пленным.

Адзінае пачуцце, што даруе нам дыханне, —
Любіць жыццё, прастор, каб кожны дзень — дарунак, свята.
Зноў пакахаць, імчаць на крылах лёгкіх на спатканне,
Вярнуць палітру колераў, блукаць пад зоркападам.


Рецензии