Лicлiвае люстэрка
*Лакмус твой - пасрэбранае шкло.
І яно, нібыта звер клыкасты,
*Юных зноў ахвяр сабе знайшло.
Свой хто ахвяруе час дарэмна,
*Сведчыць тым адлюстраваны твар
Лепшы доказ свой, што ён прыемны,
*Тысячы вакол яго пачвар
І нязграбных шмат, і хваравітых -
*Эталон адзіны толькі ён.
Верагодна, што ў кругах эліты
*Рэзідэнтам мусіш быць, як плён,
А не марнаваць свой час на працы -
*Каралевай быць, здымаць вяршкі:
Есьці, піць і танчыць у палацы,
*А не шэраг спраў рабіць цяжкіх.
Свидетельство о публикации №126052702770