Iдучыя да небасхiлу
*Не засмучаюцца ніколі.
І той, хто часам у няволі
*Евангелля чытаў радкі,
Не праклінае лёс дарма,
*Бо з Богам вёў свае размовы,
Які ў халодны дзень зімовы
*Абаграваў. Ды што зіма?
Вялікі Пост не так цяжкі,
*Сталёвыя нівошта краты -
О, як спявае сэрца ў святы!
*Хрыста ўслаўляюць землякі,
Каб з Ім праз доўгія гады
*Ісці да небасхіла краю -
І дасягнуць, вядома ж, раю
*Лагодны марыць люд заўжды.
Свидетельство о публикации №126052605781