Пяшчота

Праз вялікае акно ў гэтым пакоі
На нас з мамай плывуць аблокі, як з цукровай ваты коні.
Я трымаю пальцы яе ў далоні,
Адчуваю – мама ў яшчэ нават большым, чым коней памер, неспакоі
Глядзіць кудысьці ўдалечыню з журбою,
Думкі яе паўзуць насустрач аблокам за межы покою.
Усю ноч мы слухаем спевы салаў’я.
Чамусьці зусім не спіцца тут маме, з ёй разам не сплю і я.
Мама ў гэтым пакоі дабрэйшая, чым звычайна.
Паміж намі раней не бывыла столькі пяшчотнага маўчання.
Я весялею, калі бачу свет на яе твары.
Мама злуецца, што мне не па сэрцу тут аніякая страва.
Я ўжо тыдзень не ем амаль нічога.
Мама плакала, потым нас сюды прывезла хуткая дапамога.
Мама, я паем, абяцаю, у хуткім часе.
У хуткім часе я стану зноў тваім самым вялікім шчасцем.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →