Жыццёвы шлях

А на лаўцы каля плота,
Зняўшы з ног імгненна боты,
Я застыў адразу ў думках:
Што я нёс у цяжкіх сумках?!

Ды з’явілася пытанне:
Крыўды, зло або каханне?!
Ад чаго я так стаміўся,
Ды з дарогі сваёй збіўся?

Дождж вясновы сумна капаў,
Разважаючы, заплакаў
Прама горкімі слязамі:
Вінаватыя ўсе самі.

Як гаворыцца ў народзе,
Трэба жыць з усімі ў згодзе,
Паважаць бацькоў і продкаў
І кахаць! Няма больш сродкаў.

Жыў няправільна свой век
У гэтым свеце чалавек,
Памаліўся ён, ды і зноў
Улегцы ўжо далей пайшоў.

25 мая 2026


Рецензии
Дзякую за цудоуны верш пра жыццё чвлавека. З павагай, ваш паэтычны сябар.

Павел Николаев 9   15.07.2026 09:40     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую!
З павагай, Ніна.

Нина Агейченко   15.07.2026 13:37   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.