Сугучча сонечных промня
Сугучча сонечных промняў.
Зоры ў небе мігцяць.
Гэта цнатлівасці гоні.
Гэта любві пастаць.
Сонныя мроі лілеі.
Сонныя песні начы.
Я чуваю сэрцам завеі.
Я шукаю здані вачэй.
Сугучча. Змёртвыхпаўстанне.
Самотныя горкія ксты.
Я плачу. Чувае адхланне.
На ростанях вежы й масты.
Сугучча - любві каралеўна
Пранізвае сэрца выток.
Гарклівае думаў папера,
У бездань цнатлівасці крок.
Сумленне. Агонь адналюбы.
Сумленне- белы кілім.
О, заслані ад гвалтоўнай згубы.
Узгашана сэрца. Мой Іакім.
*
Суіснаванне сонечных вытокаў.
Супрацьстаянне белых сноў.
Якая гожасць слоў высока.
Я плачу, я шукаю мрой-асноў.
Суіснаванне думак сэрца.
Спазанне існаці ў дрыгве.
Якое крыжа долі месца.
Я прагну веры. Бог заве.
Стварэнне і жыцця чуванне.
Стварэнне шчырая вясна.
Душы нямое узмаганне,
Паўстань цнатлівасцю са сна.
Суіснаванне адзіноты.
Суіснаванне той Імшы,
Дзе плача верш жыццём употай,
Прыйдзі і болей не грашы.
Самота сноў, самота думкі.
Цнатлівая любві струна.
Гідлівасць слоў, жывыя гукі.
Ты на зямлі, Душа, адна.
Свидетельство о публикации №126052504604