У палоне абяцання

Тэрмінова нас турбуе час
Розныя выконваць абяцанні,
Апранаць увечары і ўранні
Свой ад часу выцвілы канвас,
Якасны, што крыху зберагае
Нашы душы ад уплыву хваль
Крывадушнай моды, што, нажаль,
Аднавілась, як лістота гаю.

Трацім намаганні не туды,
Робячы зусім не тыя справы,
Абяцалі што - як сохнуць травы
Сохнем, як лілеі без вады.
Як жа нам не абяцаць хоць што,
Не абы-каму служыць, а Творцы,
Каб не чырванець, як рак на горцы,
Апраўдаць каб шлях, хоць крокаў сто?

Толькі ўсё дарэмна ды не так -
Радасці ня шмат ад звыклай працы,
Ад якой нам нельга адцурацца -
Сорам ды і толькі! Як мастак,
Як паэт і як музыка - творчы
Не памножыў талент свой ні ў чым.
Колькі аб галоўным мы маўчым,
А сказаць не раз жа трэба - тройчы.

Тройчы трэба ўзважыць з возам крок,
Разпрагчы сябе, бо мы ж не коні,
Адпачыць у Бога на далоні,
Сэрцу даць і розуму зарок
Ясна адчуваць уплыў хлусні,
Не дазволіць кіраваць ёй намі,
Каб для праўды-маткі стаць сынамі,
Адрачыся марна страчваць дні.

Тэрміновасць трэба не заўжды.
Рук не пакладаць - не наша справа!
Авангард павінна мець дзяржава
Сілы слова, што і гарады,
Як адзін, бярэ ў палон, і вёскі,
Навучае іх служыць святлу,
Каб не трапіць толькі ў кабалу
Абяцанняў тых зусім нябоскіх.


Рецензии