Паэту
Умела ў словах гэты свет удыхаць.
У тонкіх рыфмах трэпетна, сардэчна
Пустэчу ў людзях мякка запаўняць.
У простых словах - дабро не дзеля славы,
І суцяшэнне тым, хто занямог.
Твае радкі - маяк сярод туману,
Дзе кожны адшукаць надзею змог.
Трымаць у руках тваё, паэт, стварэнне,
Каб кожным словам ціха смакаваць.
Прыняць у сэрца гэтае натхненне,
Не даць душы маўчанне адчуваць.
Святло для тых, хто сэрцам адчувае,
Хто ў цемры ўсю надзею загубіў.
Паэт праз слова духам акрыяе,
Бо лепшы свет у сабе ён утварыў.
Твой кожны верш, як цішыня, бяспрэчна,
І гэту моц няма чаго хаваць,
Яна гарыць у табе як іскра вечна,
Твой талент, што не змогуць адабраць.
Няхай не ўсіх ты змог уратаваць-
Не ў гэтым вечны наш сакрэт.
У бяскрайняй памяці ты будзеш існаваць.
Ты- добры сябар. Дыхай так, паэт!
Свидетельство о публикации №126052404760