Добра было разам

Дзве гадзіны праляцелі непрыкметна
сярод вершаў, што гучалі нібы спеў,
і было сярод сяброў на сэрцы светла,
мабыць, сам Гасподзь таго, як мы, хацеў.

Гаварылі гучна, каб усе пачулі,
словам абдымалі, словам бераглі.
Нашы прыгажуні, маці і бабулі
шмат аб чым паведаць нам з табой маглі.

Добра было разам піць напой духмяны,
кубачак гарбаты, цеплыня вачэй.
А ў акенцы, насцеж, нібы апантаны,
падпяваў у лузе вершам салавей.


Рецензии