Бацька

БАЦЬКА
леанід ПРАНЧАК

“Ойча наш, каторы ёсць у небе,
Свяціся iмя Тваё,
Прыйдзі Валадарства Тваё,
Будзь воля Твая
Як у небе, так i на зямлі...”

Ён з роднай хаты выйшаў,
Займаўся дзень зарой.
На светлым твары бацькі —
І годнасць і спакой.
Яму насустрач з неба
Хтось плыў паверх травы,
Як воблакі адзенне
І німб ля галавы.

Сівы старэнькі бацька.
Сівы старэнькі бацька.
Сівы старэнькі Бог.

Вiталiся на сцежцы.
Сядалі на мурог.
Сiвы старэнькi Бацька.
Сiвы старэнькi Бог.
Няспешна размаўлялі,
Ад яблынь водар плыў.
Па чарцы выпівалі,
Што бацька прыхапіў.

Сівы старэнькі бацька.
Сівы старэнькі бацька.
Сівы старэнькі Бог.

Няспешна гаманілі.
Я чуў iх галасы.
Спытаўся Бог:
А хто там?
Прамовiў Бацька:
Сын.
Я сеў ля iх пад вязам
I Бог сказаў тады:
Нарэшце ўсе мы разам:
Сын, Бацька, Дух Святы.

Сівы старэнькі бацька.
Сівы старэнькі бацька.
Сівы старэнькі Бог.

Паветра шапацела,
Нібыта ажыло.
Звінела і трымцела
Ледзь чутнае цяпло.
Яно мяне сагрэла,
Яно пранікла ўглыб.
Над бацькам, як над богам
Свяціўся белы німб.

Сівы старэнькі бацька.
Сівы старэнькі бацька.
Сівы старэнькі Бог.

Хоць сон гэта, хоць мроя,
Але ў жыцці было
Нязгаснае, святое
Нябеснае святло.
Ссутуленыя плечы,
Знябытыя удвох.
Сівы старэнькі бацька.
Сівы старэнькі Бог.

Сівы старэнькі бацька.
Сівы старэнькі бацька.
Сівы старэнькі Бог.

“У iмя айца і сына, і духа святога.
АмІн.”

21.10.1996
03.03.2024

Песню слухаць тут:
https://youtu.be/zEgumPIhVWE


Рецензии