Толькi ранiца ведае нас не трэба будзiць
Даўно страцілі пах
Дождж па старой антэне
Б’е як ток у правадах
У доме пустыя гукі
І чай астыў на стале
А Сонца глядзіць у вокны
Нібы шукае мяне
Сонца і раніца плавіць дым
Сонца і горад становіцца сівым
І толькі трамваі
Плывуць праз халодны праспект
Нібыта ніхто
Не баяўся згубіцца навек
Лямпа гарыць да світання
Нібы апошні маяк
Час асцярожна кранецца
Нашых стомленых рук
І нехта ў суседнім пад’ездзе
Зноў уключыў магнітафон
І гэтая музыка льецца
Быццам забыты сон
Сонца і цені на мокрым шкле
Сонца і вецер заснуў у двары
А ноч адыходзіць
Ціхім святлом па сцяне
Нібыта ўсё што было
Застаецца насуперак не
І толькі раніца ведае
Што нас не трэба будзіць.
Свидетельство о публикации №126052200659
