Канец лютага

Канец лютага

Адмяцеліць хутка белая завея,
Сівер адгукнецца порывам глухім.
Вырвецца з-за хмараў сонейка, сцяплее,
І натоліць смагу тумановы дым.

Хоць яшчэ лядочак скоўвае лагчыны,
Снег ужо не белы, шэры, пасумнеў.
Дзесьці пазнікалі санкаў каляіны
І дзянёк з імпэтам трошкі падужэў.

Вецце на бярозе бліскаціь надзеяй -
Вызваленне будзе з ледзяных пакут,
Сонца лёд растопіць, гай зазелянее,-
Цеплыня зямная змые сум і  бруд.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →