Батьке
Дзіця прыгожай Беларусі,
З-пад Магілёўшчыны цудоўнай,
Чаканы для сваёй матулі.
Яе каханне было моцным,
Перамагло жахі вайны,
I пасярод агню і болі
З'явілася дзіця вайны.
І бачыў хлопчык зло і гора,
Галодны і халодны быў,
Страціў бацьку маладога,
Але надзею не згубіў.
Узнагародзіла Радзіма
За боль і моц дзяцей сваіх,
I наступіла Перамога,
Каштоўная для нас усіх!
Свидетельство о публикации №126052105934