Вясны апошнi маладзiк...
Вясны апошні маладзік.
Быў на зямлі Хрыстос і знік.
Узнёсся месяцам у неба,
Бо нават там у ім патрэба.
А нам патрэбен маладзік,
Нібыта гэта – Божы лік,
Што сузірае час вясновы
І нас, што адракліся мовы.
Узнёсся ў неба маладзік –
Хрыста ўваскрэслага двайнік,
І сузірае нас нямое
Начное срэбра незямное.
21. 05. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126052105148