Ляцiць iмжа халоднае вясны...

***
Ляціць імжа халоднае вясны.
Узнёс Хрыстос на неба сваё цела.
Ідзе вайна. Няма маёй віны,
Што квецень вішань хутка абляцела.

Ушэсце душ, загубленых вайной.
Пялёсткі вішань падаюць у травы.
О, колькі іх, што й гэтаю вясной
Яшчэ сваёй чакаюць пераправы?

21. 05. 2026 г.


Рецензии