У цiхай нерушы вясны...
У ціхай нерушы вясны
Цвіце духмяны бэз ліловы.
І сняцца мне дзяцінства сны
І беларускай мамы словы:
"Глядзі, як бэз, што ты садзіў,
Расцвіў і як цвіце прыгожа!"
Сягоння маму я прысніў.
Вялікі дзякуй, мілы Божа!
У чыстай нерушы вясны,
У цішыні вясны духмянай
Мне сняцца колішнія сны
І тагачасны вобраз мамін.
"Глядзі, сынок, як бэз расцвіў,
Што ты садзіў, як быў маленькі..."
Я сёння неруш шчасця сніў
І бэз, што недзе там старэнькі
Цвіце – у нерушы вясны –
І маму запрашае ў сны...
20. 05. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126052005842